РУС БЕЛ ENG

Раённы рэсурсны цэнтр па падрыхтоўцы вучняў да рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”

 

Изображение

Кіраўнік раённага рэсурснага цэнтра

па падрыхтоўцы вучняў да рэспубліканскай алімпіяды

па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”

Якаўлева Ірына Валер’еўна,

вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя

 

Графік работы

 

Прадмет

Клас

Дзень

Час

Аўдыторыя

Беларуская мова

І беларуская літаратура

7-8

аўторак

14.00-15.30

207

 

Спіс вучняў рэсурснага цэнтра па падрыхтоўцы вучняў

да рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах

 “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”

 

№ п/п

Прозвішча, імя, імя па бацьку вучня

Клас

Установа адукацыі

1

Ананіч Юлія Сяргееўна

8

ДУА “Сярэдняя школа № 1 імя Б.М. Дзмітрыева”

2

Домская Паліна Ігараўна

8

ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Асіповічы”

3

Домскі Ілья Ігаравіч

8

ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Асіповічы”

4

Збанок Вераніка Русланаўна

7

ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Асіповічы”

5

Петрушэнка Паліна Сяргееўна

7

ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Асіповічы”

6

Туміловіч Дар’я Аляксееўна

7

ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Асіповічы”

 

ПРАГРАМА

раённага рэсурснага цэнтра па падрыхтоўцы вучняў VII-VIII класаў да рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”

 

Мэта: падрыхтоўка вучняў VII-VIII класаў да алімпіяды па вучэбных предметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура».

Задачы:

-абудзіць цікавасць вучняў да вывучэння беларускай мовы і літаратуры;

-паглыбіць і сістэматызаваць веды вучняў па ўсіх раздзелах мовазнаўства, засвоіць заканамернасці і правілы функцыянавання моўных сродкаў у маўленні, нормы беларускай літаратурнай мовы; 

-развіваць моўную кампетэнцыю, пазнавальную актыўнасць, аналітычныя уменні і творчыя здольнасці вучняў; 

-удасканальваць ўменні і навыкі выканання нестандартных заданняў, аналізу мастацкага тэксту;

-узбагаціць тэарэтыка-літаратурны тэзаўрус.

 

ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ

Беларуская мова – нацыянальная мова беларускага народа

 (1 гадзіна)

Гістарычныя ўмовы ўтварэння і развіцця беларускай мовы. Беларуская літаратурная мова і народныя гаворкі. Нормы беларускай літаратурнай мовы.

 

Фанетыка і арфаэпія 

(7 гадзін)

Транскрыпцыя. Сістэма транскрыпцыйных знакаў. Паняцце аб фанетычным чляненні моўнай плыні. Асноўныя фанетычныя адзінкі. Гукі мовы, іх класіфікацыя. Асноўныя нормы сучаснага беларускага вымаўлення. Праклітыкі і энклітыкі. Тыпы націску. Асноўны і пабочны націск у складаных словах. 

 

Графіка і арфаграфія

 (4 гадзіны)

Суадносіны паміж літарамі (графемамі) і гукамі (фанемамі) у беларускай графіцы. Адназначныя і двухзначныя літары. Асноўныя прынцыпы беларускай арфаграфіі: фанетычны, фанематычны (марфалагічны), традыцыйныя і дыферэнцыйныя напісанні. Прынцыпы і правілы напісання слоў злітна, асобна, праз злучок. Ужыванне вялікай літары.

 

Лексікалогія і лексікаграфія

 (4 гадзіны)

Лексічнае значэнне слова. Сучасная беларуская лексіка паводле паходжання, сферы ўжывання. Прамое і пераноснае значэнне слова. Мнагазначныя словы. Амонімы. Прычыны ўзнікнення амонімаў. Крытэрыі размежавання аманіміі і мнагазначнасці. Міжмоўныя амонімы. Сінонімы. Выкарыстанне сінонімаў як сродку сувязі сказаў у тэксце. Антонімы. Паронімы.

Слоўнікі-тэзаўрусы і нарматыўныя слоўнікі. Энцыклапедычныя даведнікі (агульныя і прадметныя).

 

Фразеалогія і фразеаграфія 

(4 гадзіны)

 Адрозненне слоў і фразеалагізмаў, спалучэнняў слоў і фразеалагізмаў, сказаў і фразеалагізмаў. Паняцце фразеалагічнага зварота. Суадносіны фразеалагізмаў з часцінамі мовы. Класіфікацыя фразеалагічных зваротаў паводле паходжання. Сінанімія, антанімія, аманімія і мнагазначнасць фразеалагізмаў у беларускай мове. Даведнікі па беларускай фразеалогіі.

 

Марфеміка і марфемаграфія, марфаналогія

 (4 гадзіны)

Сістэма марфем у мове. Класіфікацыя марфем паводле іх ролі, значэння, функцыі, месца ў складзе слова (словаформы) і паходжання. Каранёвыя і афіксальныя марфемы, іх асаблівасці і адрозненне. Нулявыя марфемы і спосабы іх вылучэння ў словах (словаформах).  Марфемны аналіз слова. Адрозненне і ўзаемаадносіны марфемнага, словаўтваральнага і этымалагічнага аналізаў. Марфемныя слоўнікі.

Марфаналагічныя з’явы: чаргаванні фанем у межах марфемы, чаргаванні фанем на стыку марфем, усячэнне асновы, нарашчэнне асновы (інтэрфіксацыя), накладанне морфаў, сцяжэнне.

 

Словаўтварэнне 

(4 гадзіны)

Комплексныя адзінкі словаўтваральнай сістэмы, іх характарыстыка: словаўтваральная пара, словаўтваральны ланцужок, словаўтваральная парадыгма, словаўтваральнае гняздо. Асноўныя спосабы словаўтварэння. Словаўтваральны аналіз, яго спецыфіка. Словаўтваральныя слоўнікі.

 

Марфалогія і арфаграфія 

(12 гадзін)

Сістэма часцін мовы ў беларускай мове. Пераходныя з’явы ў сістэме часцін мовы.

Іменныя часціны мовы. Адметнасці катэгорыі ліку і роду ў беларускай мове. Правапіс канчаткаў назоўнікаў. Тыповыя памылкі пры ўжыванні ступеней параўнання прыметнікаў. Ужыванне і правапіс лічэбнікаў. Адметнасці ўжывання некаторых займеннікаў.  Дзеяслоў. Тыповыя памылкі пры ўтварэнні часавых формаў дзеяслова. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў у беларускай мове. Складаныя напісанні прыслоўяў. Марфалагічны разбор іменных часцін мовы.

Службовыя часціны мовы. Граматычныя асаблівасці прыназоўніка, злучніка, часціцы. Выклічнікі і гукапераймальныя словы. Правапіс часціц не, ні з рознымі часцінамі мовы. Размежаванне часціц не, ні ў кантэксце.

 

Сінтаксіс і пунктуацыя 

(14 гадзін)

Дыферэнцыяльныя прыметы словазлучэння. Класіфікацыя словазлучэнняў у сучаснай лінгвістычнай літаратуры. Сінтаксічна непадзельныя словазлучэнні ў сучаснай беларускай мове. Асаблівасці і нацыянальная адметнасць дапасавання і кіравання ў беларускай літаратурнай мове. Тыпы простых сказаў. Каардынацыя дзейніка і выказніка. Цяжкія выпадкі пастаноўкі працяжніка паміж дзейнікам і выказнікам. Простыя сказы ўскладненай будовы. Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа. Знакі прыпынку ў сказах са звароткамі. Знакі прыпынку пры адасобленых членах сказа. Пунктуацыйныя памылкі ў сказах з параўнальнымі канструкцыямі. Адасабленне пабочных і ўстаўных канструкцый. Сінтаксічны разбор простых сказаў. Складаныя сказы. Спосабы перадачы чужой мовы. Афармленне простай мовы. Афармленне дыялога на пісьме. Правілы афармлення цытат на пісьме. Няўласна-простая мова.

 

Стылістыка

(2 гадзіны)

       Функцыянальныя стылі беларускай мовы. Стылістычная афарбоўка слова. Стылістычныя магчымасці лексікі і фразеалогіі.        

 

Тэорыя літаратуры 

(4 гадзіны)

Асноўныя роды і жанры мастацкай літаратуры. Выяўленчыя сродкі мастацкай выразнасці мовы. Прыёмы і сродкі. Стыль пісьменніка. Вершаскладанне. Форма і змест. Рытм і рыфма. Віды стопаў і памераў у вершах. Падтэкст у паэтычных творах. Свабодны верш.

 

Работа над водгукам 

(6 гадзін)

         Водгук як від творчай работы. Крытэрыі ацэнкі водгуку. Асаблівасці кампазіцыі водгуку. Уступ – асноўная частка – заключэнне. Узаемазалежнасць структурных частак творчай работы. Суадносіны ўступу і заключэння, іх сэнсавая сувязь. Выяўленне асноўнай тэматыкі і праблематыкі твора: правільнае разуменне тэмы і праблемы твора. Аўтарская пазіцыя ў творы: дакладнасць вызначэння і абгрунтаванне аўтарскай пазіцыі. Зместавае напаўненне водгуку і дакладная інтэрпрэтацыя тэксту. Суадносіны асабістых уражанняў і літаратуразнаўчага аналізу ў водгуку. Прызначэнне і роля цытат. Моўнае і кампазіцыйнае афармленне водгуку: прадуманасць кампазіцыі, багацце, разнастайнасць моўных сродкаў, дакладнасць словаўжывання. Творчы характар работы: арыгінальнасць, дакладнасць, навуковы кругагляд, наяўнасць цікавай формы і яе поўная рэалізацыя.

         Практыкум. Напісанне водгуку на лірычны твор. Удасканаленне ўмення суадносіць літаратуразнаўчы аналіз і асабістыя ўражанні. Выпрацоўка ўмення суадносіць змест і аб’ём водгуку. Узаемаправерка і аналіз падрыхтаваных тэкстаў водгукаў.

План работы 

раённага рэсурснага цэнтра па падрыхтоўцы вучняў VII-VIII класаў 

да рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”

 

п/п

Колькасць гадзін

Дата правядзення

Тэма заняткаў

Беларуская мова – нацыянальная мова беларускага народа (1 гадзіна)

1

1

17.09

Гістарычныя ўмовы ўтварэння і развіцця беларускай мовы. Беларуская літаратурная мова і народныя гаворкі. Нормы беларускай літаратурнай мовы

Фанетыка і арфаэпія (7 гадзін)

2

1

17.09

Паняцце аб фанетычным чляненні. Сістэма транскрыпцыйных знакаў. Асноўныя фанетычныя адзінкі. Транскрыпцыя

3

2

24.09

Гукі мовы, іх класіфікацыя

4

2

01.10

Асноўныя нормы сучаснага беларускага вымаўлення. Праклітыкі і энклітыкі

5

2

08.10

Тыпы націску. Асноўны і пабочны націск у складаных словах 

Графіка і арфаграфія (4 гадзіны)

6

2

15.10

Суадносіны паміж літарамі і гукамі ў беларускай графіцы. Адназначныя і двухзначныя літары. Асноўныя прынцыпы беларускай арфаграфіі

7

2

22.10

Прынцыпы і правілы напісання слоў злітна, асобна, праз злучок. Ужыванне вялікай літары.

Лексікалогія і лексікаграфія (4 гадзіны)

8

2

05.11

Лексічнае значэнне слова. Сучасная беларуская лексіка паводле паходжання, сферы ўжывання. Прамое і пераноснае значэнне слова. Мнагазначныя словы. Амонімы. Крытэрыі размежавання аманіміі і мнагазначнасці

9

2

12.11

Сінонімы. Антонімы. Паронімы. Слоўнікі-тэзаўрусы і нарматыўныя слоўнікі. Энцыклапедычныя даведнікі (агульныя і прадметныя)

Фразеалогія і фразеаграфія (4 гадзіны)

10

2

19.11

Паняцце фразеалагічнага зварота. Суадносіны фразеалагізмаў з часцінамі мовы. Класіфікацыя фразеалагічных зваротаў паводле паходжання

11

2

26.11

Сінанімія, антанімія, аманімія і мнагазначнасць фразеалагізмаў у беларускай мове. Даведнікі па беларускай фразеалогіі

Марфеміка і марфемаграфія, марфаналогія (4 гадзіны)

12

2

03.12

Класіфікацыя марфем паводле іх ролі, значэння, функцыі, месца ў складзе слова (словаформы) і паходжання. Каранёвыя і афіксальныя марфемы, іх асаблівасці і адрозненне. Нулявыя марфемы і спосабы іх вылучэння ў словах (словаформах) 

13

2

10.12

Марфемны аналіз слова. Адрозненне і ўзаемаадносіны марфемнага, словаўтвараль-нага і этымалагічнага аналізаў. Марфемныя слоўнікі

Словаўтварэнне (4 гадзіны)

14

2

17.12

Комплексныя адзінкі словаўтваральнай сістэмы, іх характарыстыка: словаўтваральная пара, словаўтваральны ланцужок, словаўтваральная парадыгма, словаўтваральнае гняздо

15

2

24.12

Асноўныя спосабы словаўтварэння. Словаўтваральны аналіз, яго спецыфіка. Словаўтваральныя слоўнікі

Марфалогія і арфаграфія (12 гадзін)

16

2

14.01

Іменныя часціны мовы. Адметнасці катэгорыі ліку і роду ў беларускай мове

17

2

21.01

Правапіс канчаткаў назоўнікаў. Тыповыя памылкі пры ўжыванні ступеней параўнання прыметнікаў

18

2

28.01

Ужыванне і правапіс лічэбнікаў. Адметнасці ўжывання некаторых займеннікаў

19

2

04.02

Дзеяслоў. Тыповыя памылкі пры ўтварэнні часавых формаў дзеяслова. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў у беларускай мове

20

2

11.02

Складаныя напісанні прыслоўяў. Марфалагічны разбор іменных часцін мовы

21

2

18.02

Службовыя часціны мовы. Выклічнікі і гукапераймальныя словы. Правапіс часціц не, ні з рознымі часцінамі мовы. Размежаванне часціц не, ні ў кантэксце

Сінтаксіс і пунктуацыя (14 гадзін)

22

2

25.02

Дыферэнцыяльныя прыметы словазлучэння. Класіфікацыя словазлучэнняў у сучаснай лінгвістычнай літаратуры. Сінтаксічна непадзельныя словазлучэнні ў сучаснай беларускай мове

23

2

04.03

Асаблівасці і нацыянальная адметнасць дапасавання і кіравання ў беларускай літаратурнай мове

24

2

11.03

Тыпы простых сказаў. Каардынацыя дзейніка і выказніка. Цяжкія выпадкі пастаноўкі працяжніка паміж дзейнікам і выказнікам

25

2

18.03

Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа, у сказах са звароткамі. Простыя сказы ўскладненай будовы і знакі прыпынку ў іх

26

2

01.04

Сінтаксічны разбор простых сказаў

27

2

08.04

Складаныя сказы. Знакі прыпынку ў іх

28

2

15.04

Спосабы перадачы чужой мовы. Знакі прыпынку

Стылістыка (2 гадзіны)

29

2

22.04

Функцыянальныя стылі беларускай мовы. Стылістычная афарбоўка слова. Стылістычныя магчымасці лексікі і фразеалогіі        

Тэорыя літаратуры (4 гадзіны)

30

2

29.04

Асноўныя роды і жанры мастацкай літаратуры. Выяўленчыя сродкі мастацкай выразнасці мовы. Прыёмы і сродкі. Стыль пісьменніка

31

2

06.05

Вершаскладанне. Форма і змест. Рытм і рыфма. Віды стопаў і памераў у вершах. Падтэкст у паэтычных творах. Свабодны верш

Работа над водгукам (6 гадзін)

32

2

13.05.

Водгук як від творчай работы. Крытэрыі ацэнкі водгуку. Алгарытм напісання

33

2

20.05

Моўнае і кампазіцыйнае афармленне водгуку. Творчы характар работы

34

2

27.05

Практыкум. Напісанне водгуку на лірычны твор. Узаемаправерка

 

УЗГОДНЕНА

Метадыст ДВМУ “Асіповіцкі

раённы вучэбна-метадычны

кабінет         В.В.Кур’яновіч

30.08.2024

 

 

Абласны рэсурсны цэнтр

поделиться в: