РУС БЕЛ ENG

Этнографический музей "Спадчына"

Вiртуальная экскурсiя па этнаграфiчнаму музею " Спадчына"

 Этнаграфічны музей

"Спадчына"

Адрас:  213761, Магілёўская вобласць, г. Асіповічы, вул. Горкага,д. 4а 

E-mail:    Os_school3@tut.by

Тэл.: +375223543307, (моб.)+375293684459 

Кіраўнік музея  Дударава Надзея Уладзіміраўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры 

Графік работы музея:  серада 14.00 – 15.00 гадзін,

чацвер 9.00 – 11.00 гадзін,

       астатнія дні па заяўках настаўнікаў.

Характарыстыка музея

Сёння музей мае наступныя раздзелы  экспазіцыі:

”Самаробныя прылады працы беларускага сялянства”,

“Прадметы сялянскага хатняга ўжытку”,

“Саматканыя вырабы”,

“Беларускае нацыянальнае адзенне”,

“Традыцыі мінулага ў сучасным дэкаратыўна-прыкладным мастацтве”. 

Раздзел экспазіцыі “Прадметы сялянскага хатняга ўжытку” ўяўляе сабой гаспадарчы кут (“бабін кут”). Гэта макет вясковай печы з гаспадарчым начыннем: чыгуны, гліняныя гаршкі, гладышы; вілачнік, у якім знаходзіцца качарга, вілкі. На брылі стаіць газавая лямпа. Каля печы вісіць паліца, на якой стаяць гладышы, гліняны посуд, драўляныя лыжкі, маслабойка і ночвы. Да ік, драўляны коўш, услончык, лаўкі; стол, засланы саматканым абрусам. Впрадметаў хатняга ўжытку можна аднесці Яшчэ драўляную біклагу, драўляны пранокны і дзверы былі завешаны вышытымі льнянымі занавескамі. На столі вісяць павукі, плеценыя з саломы. Драўляны ложак засланы саматканай посцілкай і вышытым падкоўдраннікам; на ложку стаяць падушкі (вялікія і маленькія) у вышытых навалачках. На сцяне каля ложка вісіць посцілка, вышытая беларускім арнаментам. 

Раздзел “Самаробныя прылады працы беларускага сялянства” складаецца з наступных экспанатаў: драўляныя жорны, на якіх малолі зерне для ежы і для жывёлы; цэп малацьбітны, які выкарыстоўвалі пры абмалоце збожжа; рагалі, якімі складалі сена; шуфель,пры дапамозе якога правейвалі зерне, варштат (калесня), на якой гнулі колы, дугі, рабілі дранку; ступа з таўкачом, у якой таўклі крупы, церніца (льномялка), пры дапамозе якой церлі лён, а потым пры дапамозе льночасалкі і грабёнак расчэсвалі лён, атрымоўваючы кужаль, а потым пры дапамозе калаўрота (стаяка і лежака) з прасніцай – прыстасаваннем, на які мацуецца кудзеля для прадзення, ці верацяна. Раздзел экспазіцыі папоўнілі новыя экспанаты: фрагменты ткацкага станка, плеценыя карабы, кубёлак і інш. 

 

Раздзел “Саматканыя вырабы” налічвае некалькі відаў абрусаў: вышываныя абрусы, тканыя абрусы, аздобленыя карункамі; абрус, упрыгожаны рэшаль. У раздзеле налічваецца шмат ручнікоў: ручнікі-набожнікі, ручнік - трапкач, ручнік-выціранік, ручнікі хатняга ўжытку (вышываныя рознымі колерамі нітак і ўзораў); ёсць посцілкі і палавікі. Таксама ў раздзеле ёсць неапрацаванае кужэльнае і. У раздзеле “Беларускае зрэбнае палатно нацыянальнае адзенне” прадстаўлены прадметы мужчынскага і жаночага адзення: кашулі, спадніцы, нагавіцы, фартухі, галаўныя ўборы. 

 

Раздзел “Традыцыі мінулага ў сучасным дэкаратыўна-прыкладным мастацтве” прадстаўлены работамі вучняў школы з элементамі нацыянальных традыцый (традыцыйная беларуская вышыўка і вырабы з саломкі). Умінулым навучальным годзе ўдзельнікі гуртка пры музеі вывучалі гісторыю беларускай вышыўкі і раздзел папоўніўся новымі экспанатамі: вышываныя шторы, сурвэткі, падкоўдраннікі. У 2017 годзе аформлена выстава “Беларуская вышыўка”, якая складаецца з 20 (дваццаць) пано, вышываных карцін. 

 

У выніку ўдзелу ў Абласным конкурсе работ даследчага характару па тэме “Чарадзейства славянскай лялькі” ў музеі з’явілася невялікая экспазіцыя “Беларуская лялька”, якая налічвае 14 (чатырнаццаць) лялек. Гэта і сувенірная лялька, і самаробныя гульнёвыя лялькі, і лялькі, якія ўжываюцца ў лялечным тэатры. Цікавасць выклікае калекцыя саматканых ручнікоў  абрусаў, большасць якіх характэрна для Магілёўскай вобласці і Асіповіцкага раёна. 

Раздзел “Беларускае нацыянальнае адзенне” 

Адзенне з’яўляецца неад’емнай часткай матэрыяльнай культуры. Асноўным матэрыялам для вырабу адзення беларусаў служыла палатно, якое выраблялася з ільну, сукно і паўсукно, якія вырабляліся з воўны. Выраблялі тканіну ў хатніх умовах на кроснах, фарбавалі прыроднымі фарбавальнікамі (настоямі траў, кары і лісця дрэў).

У традыцыйны камплект мужчынскага адзення ўваходзілі: кашуля, нагавіца, а таксама камізэлька (безрукаўка), якую апраналі паверх кашулі навыпуск, спераду зашпільвалі на гузікі. Кашулю насілі навыпуск, падпярэзвалі поясам. Абуткам служылі лапці, скураныя боты, зімой валенкі. Галоўнымі ўборамі былі саламяныя капялюшы (брылі), зімой аблавуха, сшытая з меху. Мужчынскі касцюм быў пераважна белага колеру. Каўнер, каўнерцы, пазуха і ніз кашулі быў аздоблены вышыўкай ці тканым арнаментам чырвонага, сіняга, зялёнага колеру.

Жаночы касцюм выглядаў так: кашуля, спадніца, фартух, безрукаўка, пояс, намітка або хустка. Кашулі шылі звычайна з ільнянога палатна і ўпрыгожвалі вышыўкай, тканым арнаментам. Найбольш распаўсюджаны малюнак спадніц і андаракаў – рознакаляровая клетка (чырвоны, зялёны, сіні, жоўты, белы тоны). Галаўны ўбор – рознакаляровая хустка, намітка (доўгае палотнішча з тонкай тканіны, аздобленае на канцы вышыўкай або тканым узорам). Абуткам жанчыны былі лапці, у святы абувалі пастолы ці хромавыя чаравікі-шнуроўкі.

Верхняя мужчынская і жаночая вопратка мала адрознівалася паміж сабой. Яе шылі з валенага нефарбаванага сукна (світа, бурка), аўчыны (кажух). Будзённае і святочнае адзенне практычна не адрознівалася. Перад вамі ўзоры саматканага палатна, з якога шылася адзенне.

 

 

 

Музейныя прадметы, пастаўленыя на ўлік у Міністэрстве культуры ў студзені 2013 года:

  1. Сталюга;
  2. Калаўрот-ляжак;
  3. Саматканы ручнік з арнаментам, характэрным для Магілёўскай вобласці;
  4. Саматканы фартух з арнаментам, характэрным для Магілёўскай вобласці.

Найбольш цэнныя музейныя прадметы:

барылка, жорны драўляныя, сталюга, калаўрот-ляжак, грабёнкі, біклага, бязмен, церніца.

Савет музея

План работы кабінета

Экскурсіённая работа

  • правядзенне тэматычных экскурсій;
  • арганізацыя і правядзенне ўрокаў на базе музея;
  • правядзенне класных гадзін на базе музея;
  • падрыхтоўка і правядзення каляндарных абрадавых святаў;
  • арганізацыя тэатралізаваных прадстаўленняў і прадстаўленняў “батлейкі”.

Музей ажыццяўляе сувязь з другімі навучальнымі ўстановамі горада і раёна, музей наведваюць і другія арганізацыі рэспубліканскага, міжнароднага ўзроўню. 

Экскурсія для дзіцячага сада №1 "Журавінка"     https://os3.schools.by/photoalbum/433633

Экскурсія для ПО ОР МГО ОО "Белорусская ассоциация помощи детям инвалидам и молодым инвалидам"

Экскурсія  для "Международного общественного объединения «Экопроект «Партнерство»

Экскурсія  для "Британской благотворительной организации "Линия жизни детям Чернобыля"

Экскурсія для ўдзельнікаў клуба "Педагагічныя сустрэчы"

Экскурсія для вучняў школы

Пошукава-даследчая дзейнасць

Музеем праводзіцца і даследчая работа: быў падабраны матэрыял па тэме “Беларускія народныя гульні” і іх ужыванне на Асіповіччыне, напісаны сцэнарыі мерапрыемстваў, якіяі паказаны вучням школы. У музеі сабраны матэрыял па тэме “Гісторыя беларускай вышыўкі”.

Музей прымаў удзел у наступных конкурсах:

1. Раённы конкурс на лепшую пошукава-краязнаўчую экспедыцыюнавучэнцаў,прысвечаную 68-гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Намінацыя “Этнаграфічная экспедыцыя”. (“Пчалярства – лад жыцця”). 2-е месца. 2013г.

2. Раённы этап рэспубліканскай акцыі навучальнай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”. Намінацыя “Музей у чамадане”. (“Беларускія бандарныя вырабы”). 2013г. 1-е месца.

3.Конкурс абласной акцыі навучэнскай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” ў рамках абласной акцыі навучэнскай моладзі “Я – грамадянін Беларусі”. (“Маршрут Памяці”). 2015г. 1-е месца.

4. Раённы конкурс на лепшую пошукава-краязнаўчую экспедыцыю навучэнцаў, прысвечаную 70-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Намінацыя “Этнаграфічная экспедыцыя”.(“Трымайцеся вы роднае зямлі, як дзеці матчынай трымаюцца спадніцы”). 2015г. 2-е месца.

5. Абласны этап рэспубліканскай выставы-конкурса “Асенні марафон”. Намінацыя “Таямніцы Беларусі”. (“Трымайцеся вы роднае зямлі, як дзеці матчынай трымаюцца спадніцы”). 2015г. 3-е месца.

6. Кіраўнік музея, Жаўрыд К.К., прымала ўдзел у конкурсе даследчых работ. (“Выхаванне грамадзяніна сродкамі музейнай педагогікі” (з вопыту работы школьнага этнаграфічнага музея “Спадчына”).

7. Абласны конкурс работ даследчага характару (канферэнцыя) навучэнцаў установы агульнай сярэдняй адукацыі па вучэбным прадмеце “Беларуская літаратура” “Чарадзейства славянскай лялькі”.

8. Краязнаўчая работа як сродак павышэння цікавасці да вывучэння роднага краю (з вопыту работы)

9. Малая Радзіма – жыцця падтрымка.

 

Супрацоўніцтва са сродкамі масавай інформацыі (СМІ)